19.01.2022
Прыйшлі Каляды – усе людзі рады!
19 студзеня ў нашай гімназіі адбылося святочнае мерапрыемства “Прыйшлі Каляды – усе людзі рады!».
Калядоўшчыкамі былі вучні 9 “Б” класа. Звяздар, механоша, беларускія дзяўчаты, пастух з Казой, цыганкі, цыган з Кабылай спявалі калядныя песні, танцавалі, гулялі, славілі гаспадыню класа, жадалі дабрабыту, шчасця і здароўя. Дзеці сустракалі калядоўшчыкаў шчыра і гасцінна, з цукеркамі і пачастункамі. Ва ўсіх удзельнікаў засталіся незабыўныя ўражанні. А галоўнае – дзеці пазнаёміліся бліжэй з беларускім абрадам і традыцыйнай культурай. З Калядой быць – цэлы год не тужыць!