31.03.2022
У госці да Максіма, на спатканне з Джульетай
У госці да Максіма, на спатканне з Джульетай
30 сакавіка вучні 9-ых і 11-ых класаў адправіліся ў сталіцу нашай рэспублікі на экскурсію. Цікава было пападарожнічаць па горадзе-героі Мінску, пазнавальна і натхнёна ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Але самай запамінальнай падзеяй, памяць пра якую застанецца на многія гады, – гэта сустрэча ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета з Рамэа і Джульетай.
Несмяротная трагедыя Шэкспіра ужо больш за чатыры стагоддзі хвалюе сэрцы мільёнаў неабыякавых людзей – яна жыве ў мастацтве як узор чыстага і сапраўднага кахання, якое змагло перамагчы злосць, варожасць, і смерць. Адной з самых яркіх музычных інтэрпрэтацый гэтай гісторыі за ўвесь час яе існавання з’яўляецца балет Сяргея Пракоф’ева. Кампазітару ўдалося дзіўным чынам “перанесці” ў балетную партытуру ўсю складаную тканіну шэкспіраўскага апавядання. Глыбокая і пачуццёвая музыка не пакінула абыякавым нікога, прымусіўшы суперажываць галоўным героям і падзяліць з імі ўсю радасць кахання і пакуты.
Твор, з якім пазнаёміліся на ўроках рускай літаратуры, англійскай мове, ажыў дзякуючы майстэрству выканаўцаў і западзе ў душу на доўгія гады.