19.09.2022
Тыдзень роднай мовы
З 19 па 23 верасня ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова".
Своеасаблівым стартам тыдня ў нашай гімназіі стаў рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Дыктант 16 верасня напісалі 218 старшакласнікаў.
А 19 верасня кожны куточак гімназіі напоўніўся нацыянальным каларытам. Самыя юныя гімназісты спасцігалі спадчыну беларускага народа, культуру і традыцыі беларускага народа, гулялі ў літаратурна-пазнавальную гульню "Сябруй з роднай мовай".
А старшакласнікі складалі воблакі любімых і трапных беларускіх слоў.