20.09.2022
Сімвалы роднага краю
Пад такім дывізам прайшоў другі дзень тыдня роднай мовы ў нашай гімназіі.
Усе вучні знаёміліся з беларускімі сімваламі, маглі размаляваць і ўзяць сабе на памяць або падараваць каму-небудзь налепачку з сімвалам.
На музейных занятках першакласнікі знаёміліся з беларускімі народнымі лялькамі. Юныя гімназісты даведаліся, што лялькі-абярэгі займалі важную частку жыцця беларусаў, іх рабілі амаль да кожнай важнай падзеі. Трэба было выбраць пэўны час і нават настрой, перш чым рабіць ляльку. І пры гэтым нельга было карыстацца ні нажніцамі, ні іголкамі.
У бібліятэцы разгарнуліся тэматычныя кніжныя выставы. З імі вучні могуць знаёміцца на працягу ўсяго тыдня.