23.09.2022
Рэй вялі танцоры
Народная спадчына мнагагранная і глыбінная. Асаблівую прыцягальнасць для дзяцей маюць народныя гульні і танцы, бо гэта традыцыйныя заняткі для дзяцей і моладзі.
Беларускія народныя танцы і гульні вызначаюцца самабытнасцю і ўнікальнасцю. Яны заўсёды дынамічныя і жыццярадасныя, эмацыянальныя і абавязкова калектыўныя, захапляюць сваёй асаблівай пластыкай.
У гэтым перакаліся сёння і гімназісты, якія з задавальненнем гулялі ў "Мяцеліцу", заўзята танчылі "Млын" і "Штэрн-польку". Вясёлыя, рухавыя перапынкі прынеслі радасць і асалоду не толькі юным танцорам, але і ўсім, хто бачыў іх спрытныя гульні і скокі.
Гульнёвыя перапынкі
Танцы і гульні
Вучні пачатковых класаў таксама танчылі, а на літаратурных перапынках чыталі любімыя вершы беларускіх класікаў.