24.09.2022
Спасцігаем таямніцы роднай мовы і роднага краю
Завяршыўся Тыдзень роднай мовы літаратурным падарожжам "Таямніцы роднай мовы". Вучні 5-ых класаў разам з Разанавай Н.М. адправіліся ў займальную вандроўку па бязмежных прасторах беларускай мовы.
А вучні старэйшых классаў прэзентавалі работы даследчага характару. Гімназісты даследавалі вобраз патрыёта ў літаратурах розных народаў і вобраз роднага горада, створаны СМІ, задаліся пытаннямі, што выбіраюць жыхары мікрараёна Даманскі - экалагічнасць ці камфорт, якую шкоду прыносіць прыродзе амела белая, прапанавалі эфектыўны спосаб захаваць працаздольнасць вучняў на працягу вучэбнага дня і засцерагчы ад захворванняў, пазнаёмілі з помнікамі прыроды мясцовага значэння і тымі прадметамі жывой прыроды, якія заслужылі, па меркаванні вучняў, права называцца помнікамі прыроды.