19.02.2024
Вучымся вучыць і вучыцца
«Вучым(ся) вучыцца, або Як фарміраваць метапрадметныя кампетэнцыі на ўроку?» - так называўся майстар-клас Таццяны Іванаўны Лісавай, настаўніка беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік-метадыст", які яна правяла для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада.
На майстар-класе настаўнікі разам шукалі адказы на пытанні: як навучыць вучня вучыцца, якія ўмовы неабходна стварыць на ўроку для актыўнага пазнання і атрымання дзецьмі практычнага вопыту? І пераканаліся, што развіццё крытычнага мыслення і ўменне вырашаць праблемы, навыкі ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі і ўменне кіраваць сабой, навучацца і асвойваць новае – гэта і ёсць кампетэнцыі, неабходныя сучаснаму выпускніку школы. А фарміруюцца гэтыя кампетэнцыі ў адукацыйным працэсе сродкамі тэхналогій Вэб 2.0 у сплаве з педагагічнымі.