21.02.2024
Мова родная - мова модная!
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 г. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь.
Сёння ў свеце налічваецца больш за 6 тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта для іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.
Беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЕСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Наша родная мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як перыяды росквіту, так і заняпаду. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды шмат зрабілі, каб беларуская мова “заняла свой пачэсны пасад між народамі”.
Будзем жа і мы годнымі сваіх продкаў, зробім усё, каб захаваць гэты скарб для нашых нашчадкаў!
Мы клапоцімся пра наша роднае слова заўсёды. А 21 лютага асаблівая пашана роднай мове. Сёння перапынкі ў гімназіі музычныя, у выкананні гімназістаў гучаць беларускія песні. На працягу дня праводзіцца акцыя “Гавары са мной па-беларуску”, дэманструецца выстава “Самабытнае беларускае слова”. А вучні 6-7 класаў удзельнічаюць у мова-чэленджы “Сакавітае роднае слова”. Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у анлайн-віктарыне “Знаўцы роднай мовы”. І святы на гэтым не заканчваюцца, бо наперадзе тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Паглядзець